Мінскі манетна-рэчавы скарб
Мінскі скарб — манетна-рэчавы скарб, знойдзены ў 1988 годзе ў Мінску на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Гарадскі вал пры пракладцы цеплатрасы. Экскаватар зачапіў сярэбраны падсвечнік, які рабочыя прынялі за снарад.
Мінскі скарб складаецца з 547 сярэбраных прадметаў агульнай вагай 13 кг.: манеты, медалі і посуд. Манеты і ўзнагароды Расійскай імперыі канца XIX ст. Сярод прадметаў — блюда і кубак XVII ст., падсвечнікі, датаваныя 1783 г. і зробленая мінскім майстрам Борухам Тапазам, шкатулка, падораная ў XVIIІ ст., мяркуючы па подпісу, грузінскай князёўне Кацярыне Батурынай-Менглерыйскай[1] і дэкаратыўная сервіроўка фабрыкі І. С. Губкіна — афіцыйнага пастаўшчыка імператарскага двара. Губкін у 1841 г. заснаваў у Маскве фабрыку залатых і сярэбраных вырабаў, якая спецыялізавалася галоўным чынам на вырабах з пазалочанага срэбра.
Зноскі
- ↑ Срэбра і золата, якім цаны няма(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 20 снежня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі манетна-рэчавы скарб
- Скарбы (манетныя, манетна-рэчавыя, рэчавыя) II - XIX стст. Архівавана 8 снежня 2013.
- Срэбра і золата, якім цаны няма Архівавана 10 сакавіка 2016.